Ежемесячная статистика спроса на туристические услуги в Беларуси. Детальная аналитика Holiday.by
8 лет назад
3757 просмотров
1 0

Конференцию по экскурсионному делу 22.09

Автор: редакция Holiday.by
Реклама на Holiday.by за 4 рубля для агроусадеб

БЕЛАРУСКАЕ ГРАМАДСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ ЭКСКУРСАВОДАЎ І ГІДАЎ-ПЕРАКЛАДЧЫКАЎ, ІНСТЫТУТ ГІСТОРЫІ НАН БЕЛАРУСІ ЗАПРАШАЮЦЬ

у год культуры і 20-годдзя БГАЭіГП

прыняць удзел у Навукова-практычнай канферэнцыі

“ЭКСКУРСІЙНА-ПАЗНАВАЛЬНЫ ТУРЫЗМ ЯК ВАЖНЫ ФАКТАР ПРАПАГАНДЫ І РАЗВІЦЦЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КУЛЬТУРЫ”

У рабоце канферэнцыі плануецца удзел вучоных, выкладчыкаў ВНУ, экскурсаводаў, гідаў-перакладчыкаў, метадыстаў і практыкаў экскурсійнай справы, краязнаўцы, кіраўнікоў турысцкіх арганізацый, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання і СМІ.

Дата правядзення: 22 верасня 2016 года

Месца правядзення: Інстытут гісторыі НАН Беларусі , вул. Акадэмічная, 1

Праект парадку правядзення канферэнцыі:

10.30 — 11-45 – рэгістрацыя ўдзельнікаў;

12.00-14.00 – пленарнае пасяджэнне канферэнцыі;

14.00-14.40 – перапынак;

14.40-17.30 – круглы стол на тэму “Прафесійнае майстэрства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў. Падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі гідаў-перакладчыкаў і экскурсаводаў на сучасным этапе ў ВНУ Беларусі. Адзіныя праграмы”;

17.30-18.00 – падвядзенне вынікаў, завяршэнне работы канферэнцыі.

Рабочыя мовы каферэнцыі: беларуская, руская.

Заяўку на ўдзел у канферэнцыі просім накіроўваць на адрас:

220013, г. Мінск, вул.Якуба Коласа, 37-19, тэл. 8029-575-79-98.

У заяўцы неабходна ўказаць: прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы, пасада, тэлефон, электронны адрас, тэму выступлення (калі плануецца).

Аплата праезду, пражывання, харчавання ўдзельнікаў канферэнцыі за кошт камандзіруючых арганізацый.

АРГКАМІТЭТ

Рубрики:
СОБЫТИЯ
banner