БЕЛАРУСКАЕ ГРАМАДСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ ЭКСКУРСАВОДАЎ І ГІДАЎ-ПЕРАКЛАДЧЫКАЎ, ІНСТЫТУТ ГІСТОРЫІ НАН БЕЛАРУСІ ЗАПРАШАЮЦЬ
у год культуры і 20-годдзя БГАЭіГП
прыняць удзел у Навукова-практычнай канферэнцыі
“ЭКСКУРСІЙНА-ПАЗНАВАЛЬНЫ ТУРЫЗМ ЯК ВАЖНЫ ФАКТАР ПРАПАГАНДЫ І РАЗВІЦЦЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КУЛЬТУРЫ”
У рабоце канферэнцыі плануецца удзел вучоных, выкладчыкаў ВНУ, экскурсаводаў, гідаў-перакладчыкаў, метадыстаў і практыкаў экскурсійнай справы, краязнаўцы, кіраўнікоў турысцкіх арганізацый, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання і СМІ.
Дата правядзення: 22 верасня 2016 года
Месца правядзення: Інстытут гісторыі НАН Беларусі , вул. Акадэмічная, 1
Праект парадку правядзення канферэнцыі:
10.30 — 11-45 – рэгістрацыя ўдзельнікаў;
12.00-14.00 – пленарнае пасяджэнне канферэнцыі;
14.00-14.40 – перапынак;
14.40-17.30 – круглы стол на тэму “Прафесійнае майстэрства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў. Падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі гідаў-перакладчыкаў і экскурсаводаў на сучасным этапе ў ВНУ Беларусі. Адзіныя праграмы”;
17.30-18.00 – падвядзенне вынікаў, завяршэнне работы канферэнцыі.
Рабочыя мовы каферэнцыі: беларуская, руская.
Заяўку на ўдзел у канферэнцыі просім накіроўваць на адрас:
220013, г. Мінск, вул.Якуба Коласа, 37-19, тэл. 8029-575-79-98.
У заяўцы неабходна ўказаць: прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы, пасада, тэлефон, электронны адрас, тэму выступлення (калі плануецца).
Аплата праезду, пражывання, харчавання ўдзельнікаў канферэнцыі за кошт камандзіруючых арганізацый.
АРГКАМІТЭТ